У Менску вынеслі адзін з самых жорсткіх прысудаў у паслявыбарчы перыяд
Яшчэ адзін прысуд, але надзвычай жорсткі. Менскі гарадскі суд вынес прысуд па крымінальнай справе супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, піша «Вясна».
Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Гэта было кваліфікавана як замах на забойства супрацоўніка міліцыі.
Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ «дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву», пасля гэтага ён з’ехаў з месца.
Суд прызнаў Аляксандра вінаватым, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер забіць супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама суд абавязаў Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў кампенсацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org