Медыкі стварылі ініцыятыву для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне
Беларускімі медыкамі на дабрачыннай аснове створана ініцыятыва для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне. Ініцыятыва заснавала тэлеграм-канал, які мае ўжо больш за 400 падпісчыкаў.
«Мы маем беларускую медычную лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў наш геній Язэп Драздовіч („Анатамічны і фізіялагічны слоўнік”). Шмат было зроблена ў 20-30-ыя і 90-ыя гады XX стагоддзя.
У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе змушаны пераходзіць на расейскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне – не пікет, а цалкам натуральная з’ява.
Нашай мэтай ёсць вывучэнне і аднаўленне беларускай медычнай тэрміналогіі, свабоднае валоданне ёй у стасунках з беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медычнай навуцы і дыскусіях»- напісала ініцыятыва ініцыятыва ў тэлеграм- канале.
Беларускае Радыё Рацыя