Беларусы купляюць больш валюты, чым здаюць у банкі



У студзені і лютым беларусы купілі ў банках замежнай валюты на 201 млн даляраў больш, чым здалі ў банкі. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Нацбанка.

Паводле дадзеных фінансавай установы, за гэтыя два месяцы фізічныя асобы купілі ў наяўным і безнаяўным выглядзе 1 млрд 523 млн долараў. Пры гэтым у банкі яны здалі 1 млрд 322 млн даляраў. Чыстая купля прадпрыемствамі за гэты перыяд склала 127 млн даляраў.

Нерэзідэнты купілі валюты больш чым на 28 млн даляраў, а прадалі $ 162 млн даляраў. Чысты продаж валюты ў выніку склаў 134 млн даляраў.

Беларускае Радыё  Рацыя