За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.329 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.329 выпадкі COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З лякарняў выпісаны 1.531 пацыент, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 знізілася – 5 сакавіка іх было 1.482. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года – 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 294.432, памерлі 2.029 пацыентаў з каронавірусам, паправіліся – 285.036.

Беларускае Радыё Рацыя