Новыя выбары ў Беларусі павінны прайсці ўвосень 2021 года



Святлана Ціханоўская цяпер знаходзіцца з візітам у Лісабоне. Яна правяла рабочыя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу Кошта, міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам і іншымі палітыкамі. Падчас візіту Ціханоўска заклікала Партугалію як цяперашняга прэзідэнта Еўразвязу зрабіць вырашэнне крызісу ў Беларусі прыярытэтам: для гэтага новыя выбары ў Беларусі павінны прайці восенню 2021 года.

Яна  распавяла пра палітвязняў, пераслед праваабаронцаў і супрацоўнікаў «Вясны», новыя крымінальныя справы і атаку на СМІ ды іншае.

Ціханоўская прапанавала правесці наступную Еўрапейскую раду па міжнародных адносінах, якая пройдзе 22 сакавіка, з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху Беларусі. Прэмʼер-міністр Партугаліі  сваім парадкам падкрэсліў важнасць мірнага пераходу ад рэжыму Лукашэнкі да дэмакратыі.

 Беларускае Радыё Рацыя