У Польшчы расце лік маладых «ковідных» пацыентаў



Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Польшчы, за апошнія суткі ў краіне зарэгістравана 14 857 новых выпадкаў каронавіруса Sar-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 245 пацыентаў. У бальніцах Польшчы лечыцца 16 725 пацыентаў з COVID-19, 1716 з іх падлучаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. На дадзены момант па ўсёй краіне вольныя толькі 911 апаратаў ШВЛ.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска звярнуў увагу на тое, што ў зараз усё больш маладых пацыентаў трапляюць у лякарні з каронавірусам: „Цягам апошніх некалькіх тыдняў мы назіраем павелічэнне колькасці маладых «ковідных» пацыентаў. Гэта наступства, у тым ліку, паспяховай вакцынацыі сталых людзей. Вельмі непакоіць, што маладыя людзі таксама цяжка пераносяць каронавірус, штораз больш моладзі трапляе з такім дыягназам у рэанімацыю”.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. Jakub Orzechowski / Agencja Gazeta