211-ты дзень паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі
У Беларусі сёння 211-ты дзень пратэстаў супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў у краіне.
Праваабаронцы „Вясны” паведамляюць, што ў ноч з 6 на 7 сакавіка ў адным з двароў сталіцы быў затрыманы Аляксандр Данілін. Паведамляецца, што каля ст. м. „Усход” былі затрыманыя Аляксей Касцялей, Канстанцін Францаў, Мікіта Кісель.
Каля 15 гадзін у парку Салігорска быў затрыманы Аляксандр Новік, паведамляе „Стачкам ААТ „Беларуськалій”. Ён дарыў кветкі жанчынам і пенсіянеркам.
* * *
Менская Чыжоўка віншуе беларусаў з Масленіцай. Жыхары мікрараёна спалілі на акцыі пудзіла вялізнага «таракана», паведамляе тэлеграм-канал UsyLukashenko.
Беларусы Беластока правялі акцыю падтрымкі беларускіх жанчын.
Акцыі салідарнасці з беларусамі ў Варшаве і Кракаве.
У Менску дзяўчыны выйшлі на праспект Незалежнасці ў вясновы ланцуг салідарнасці.
Недзе пад Менскам: „Вясна наша!”
Раніцай менчукі, якія ідуць да Камароўскага рынка, маглі бачыць гэты БЧБ-сцяг.
У нядзелю ў гарадах Беларусі з самай раніцы прайшлі лакальныя акцыі пратэсту. Менск, Маладэчна, Ратамка, Гародня і Бярозаўка (Лідскі раён) правялі акцыі салідарнасці.
У менскім мікрараёне Грушаўка сёння зладзілі праекцыю сцяга раёну і гербу «Пагоня».
А мінулым вечарам у Грушаўцы прагучала вечаровая пераклічка:
– Жыве Беларусь! Жыве!
Беларускае Радыё Рацыя