Што здарылася на БелАЭС? Мінэнерга абвяргае інфармацыю аб надзвычайным здарэнні



Інфармацыя, якая з’явілася ў телеграм-каналах, пра збоі ў рабоце сістэмы астуджэння рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

«Сістэма функцыянуе ў штатным рэжыме. На першым энергаблоку працягваюцца рэгламентныя работы і выпрабаванні ў рамках этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі. Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме», – гаворыцца ў паведамленні энергетычнага ведамства.

Напярэдадні тэлеграм-канал «Нік і Майк» са спасылкай на інфармацыю, якая паступіла ў чат-бот, паведаміў пра тое, што на БелАЭС нібыта «на днях адбылося чарговае надзвычайнае здарэнне» у выглядзе збою сістэмы астуджэння рэактара.

«Сітуацыю спрабавалі выправіць ўручную – ад аварыі выратавала спрацаваўшая абарона. Але АЭС ўстала і зараз знаходзіцца на рамонце. З сістэмай астуджэння праблемы пастаянныя. Яна, як і сістэма вентыляцыі, была прымацаваная належным чынам з заганамі, якія зараз пастаянна вылазяць», – сцвярджалася ў паведамленні, якое, як паказалі аўтары телеграм-канала, патрабуе верыфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя