Алена Анісім пра мову ды беларускае школьніцтва
У Міжнародны жаночы дзень, 8 сакавіка, адмысловы госць на вольнай хвалі нашага радыё. Ад шанавання маці і матчынай мовы пачынаецца шанаванне Радзімы і людзей, якія жывуць побач.
„Госць Рацыі” Алена Анісім – старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны:
– Па-першае, я жыла ў натуральным беларускамоўным асяроддзі. Па-другое, канешне склалася такое акружэнне, у нас была такая суполка на філфаку, але нарадзілася яна з веры ў справядлівасць. Напэўна вера ў справядлівасць перш за ўсю і прывяла мяне да беларускай мовы. Безумоўна любоў да Бацькаўшчыны, да сваіх бацькоў, да нашых беларускіх каранёў. Гэта паспрыяла таму, што я менавіта беларускую мову выбрала, як асноўны сродак камунікацыі, калі ўжо так гаварыць навукова. На самой справе гэта маё штодзённае дыханне, адчуванне, разуменне, клопат, справа жыцця напэўна, можна так сказаць. Ну а надзея, якая мяне акрыляе, надзея сапраўды на тое, што ў Беларусі ўсё станецца нарэшце так, як ёсць ва ўсіх нармальных краінах, ва ўсіх нармальных народаў. Родная беларуская мова, мова нашай нацыі стане па-сапраўднаму дзяржаўнай, запануе, як кажуць, і на ёй будуць імкнуцца размаўляць усе, нават тыя, хто будзе прыязджаць сюды на сталае жыхарства.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя