Віктар Гарбачэўскі: Людзі ўжо не могуць мірыцца



„Калі людзі будуць гатовыя да пераменаў, то яны абавязкова прыйдуць. А пакуль адбываюцца суды па крымінальных справах, таму пратэсты не маюць такой бачнай формы”, – адзначыў прадстаўнік аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Кобрыне Віктар Гарбачэўскі:

– Такая пратэстная актыўнасць, скажам так, людзі ўжо не могуць мірыцца. Адзіным выразам нязгоды з’яўляецца нядзельнае хаджэнне па цэнтры горада. У мінулыя выходныя выпісалі позвы чацвярым людзям, каб яны з’явіліся ў РАУС. Там чатыры-пяць гадзін адсядзелі на гутарцы з пустога ў парожняе.

Віктар Гарбачэўскі адзначыў, што на наступным этапе пратэстаў людзі павінны быць больш уважлівымі. Магчымасці для перамогі могуць быць побач, толькі не кожны іх можа пабачыць.

Беларускае Радыё Рацыя