Сяргей Будкін: Праект “Global Reload” папулярызуе перадусім беларускую паэзію



Інтэрнэт-партал Tuzin.fm і грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» працягваюць рэалізоўваць праект «Перазагрузка». Гэтым разам праца ідзе над трэцяй часткай праекта “Global Reload”, у межах якой вядомыя замежныя артысты выконваюць песні на вершы беларускіх паэтаў.

Кажа кіраўнік Інтэрнэт-парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін:

– Ужо ўзялі ўдзел вакаліст славутай нямецкай группы De Phazz Карл Фрыерсан, ён спеў па-ангельску песню на верш Анатоля Сыса, гурт з Парыжу, з Францыі Karpatt спеў па-французску песню на словы Уладзіміра Караткевіча, і вось зараз трэцяя песня – гэта Андрэй Макарэвіч, ён вырашыў усё ж такі спець сваю песню ў перакладзе на беларускую мову. Далей, я спадзяюся, будуць гурты і выканаўцы са Швецыі, з Украіны і іншых еўрапейскіх краінаў.

Гэтым разам кожная песня прэзентуецца асобна па меры яе з’яўлення. Праўда, кіраўнікі праекта не адмаўляюць, што па выніку зробленай працы можа з’явіцца фінальны дыск-складанка.

siarhej-budkin

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by