Атрымальнікаў дапамогі ад фонду BY_help выклікаюць на допыты



Следчы камітэт і Дэпартамент фінансавых расследаванняў выклікаюць у якасці сведак беларусаў, якіх падтрымліваў фонд. Пра выклікі ў якасці сведак паведамілі чытачы Tut.by, якія самі апынуліся ў такой ролі. Раней Следчы камітэт папярэджваў аб тым, што атрымальнікаў дапамогі ад фонду могуць выклікаць на допыт. Крымінальную справу завялі на некалькі чалавек з BY_help.

У лістападзе 2020 года ў беларусаў, якія атрымлівалі грашовую дапамогу ад фонду BY_help на лячэнне і аплату штрафаў, заблакавалі банкаўскія карткі, на якія прыходзілі выплаты. Пазней у сітуацыю ўмяшаўся Нацбанк і ўзгадніў механізм накладання арышту. У ім прапісана, што на грошы, якія паступілі з іншых крыніц, накласці арышт нельга. Пасля гэтага людзям вярнуліся грошы, спісаныя за кошт заробкаў або назапашванняў.

Беларускае Радыё Рацыя