Абарот знешняга гандлю кіраўніцтва справамі Лукашэнкі склаў 240 мільёнаў даляраў
Аляксанр Лукашэнка выслухаў даклад свайго кіраўніка справамі Віктара Шэймана.
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Віктар Шэйман расказаў пра вынікі працы падведамасных яму арганізацый і прадпрыемстваў за 2020 год. Па яго словах, абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі па лініі кіраўніцтва справамі летась склаў 240 мільёнаў даляраў. Экспарт тавараў і паслуг дасягнуў 200 млн даляраў.
Што тычыцца турыстычнага кірунку, было адзначана, што эпідэміялагічная сітуацыя негатыўна адбілася на працы — знізілася загрузка ў гатэлях і санаторыях. Краіна страціла 55% выручкі ў параўнанні з папярэднім годам. Цягам студзеня-лютага запаўняльнасць санаторна-курортных устаноў была на ўзроўні 60%