У Пінску пакаралі суткамі за здымак з нагоды Дня міліцыі



У Пінску шасцярых жыхароў пакаралі суткамі за здымак з нагоды Дня міліцыі. Напярэдадні 4-га сакавіка група грамадзян у лясной мясцовасці Лунінецкага раёна зрабіла здымак з плакатам “З Дном міліцыі”. У выніку пяць чалавек атрымалі па 15 сутак і адзін 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Праваабаронца Алесь Рамановіч паведаміў, што гэта палічылі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства:

– Несанкцыянаванае мерапрыемства, дзе быў задзейнічаны плакат, які крытыкуе ўладу. І была там і сімволіка бел-чырвона-белая. Але гэта праходзіла ў лесе. Гэта было не ў публічным месцы. Гэта адбылося, здаецца, 27. А ў сеціве фотаздымкі з’явіліся пад Дзень міліцыі.

Суразмоўца адзначае, што сярод пакараных суткамі: бацька, які сам даглядае непаўнагадовага сына. Сярод пакараных ёсць і інвалід ІІІ групы.

Беларускае Радыё Рацыя