Ігар Бараноўскі пра дзеяча БНР з Берасцейшчыны
Браты Аляксандр і Іван Цвікевічы, Адам Трыпус і іншыя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікай, сярод якіх і Пётр Крэчэўскі, былі так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай. Хтосьці з іх тут працаваў, а хтосьці правёў дзіцячыя і юнацкія гады.
„Госць Рацыі” краязнаўца Ігар Бараноўскі:
– Пётр Крэчэўскі нарадзіўся, паводле гарадзенскіх гісторыкаў, у вёсцы Дубна ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласці, 7 жніўня 1879 года. 8 сакавіка мы наведалі мясціны, дзе прайшло дзяцінства Пятра Крэчэўскага. Мы ведаем, што яго бацька працаваў псаломшчыкам у царкве Верхалесся. Як мне ўдалося знайсці па царкоўных крыніцах да 22 траўня 1910 года, калі пасля царкоўнага свята, на Міколу Цёплага, як называюць свята Мікалая ў траўні, адслужыў відаць святочную службу царквы ў Верхалессі, па нейкай прычыне, па сваім жаданні пайшоў ужо ў заштат. Далейшы лёс бацькі ў час Першай сусветнай вайны і пасля мы на сёння не ведаем. Як і яго сваякоў, ці былі ў яго браты і сёстры, мы гэтага не ведаем. Мы паспрабавалі ў вёсцы Верхалессе на могілках пашукаць магілы, можа быць прозвішча Крэчэўскі, на жаль не знайшлі. Магчыма бежанцы, магчыма яны пераехалі. Мы бачылі безыменныя помнікі каля царквы, магчыма там пахаваны псаломшчык-бацька Пятра Крэчэўскага. Дарэчы дзень смерці Пятра Крэчэўскага 8 сакавіка, ён пахаваны ў Празе, у эміграцыі, на Альшанскіх могілках. Гэта для нас даніна памяці, пабыць, запаліць свечкі каля царквы ў Верхалессі ў памяць Пятра Крэчэўскага, яго сваякоў.
Мы ведаем, што Пётр Крэчэўскі закончыў у Верхалессі народную вучэльню. Там была вучэльня, дзе вучыліся 53 хлопчыкі і дзве дзяўчынкі ў канцы 19-га пачатку 20-га стагоддзя. Ведаем таксама на сёння, што Пётр Крэчэўскі потым вучыўся ў жыровіцкай вучэльні, потым ён паступіў у Вільню, у Літоўскую духоўную семінарыю і там закончыў адукацыю. Кароткі час у 1902-1909 годзе ён працаваў настаўнікам у Беластоцкім і Ваўкавыскім павеце. Вось нядаўна мне трапілася яшчэ новая інфармацыя, якую цікава было праверыць. Нейкі П. Крэчэўскі працаваў настаўнікам у народнай вучэльні ў Пружанскім павеце ў вёсцы Кутневічы. Пакуль што невядома, што за П. Крэчэўскі, той ці не той Крэчэўскі, трэба шукаць. Падчас Першай сусветнай вайны ён быў у войску, служыў у банку ў Вільні спачатку. Потым яго прызвалі ў войска з пачаткам вайны, ён стаў вайскоўцам, вайсковым урадоўцам. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі быў на вайсковай пасадзе ў Барысаве. Там у 1917 годзе ўзначальваў мясцовы Савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Менавіта з Барысава яго дэлегавалі на Усебеларускі з’езд у канцы 1917 года дэлегатам. Там ён быў адным з актывістаў, увайшоў у прэзідыум з’езду і выканкам. Далей пачаўся яго шлях дзеяча БНР на розных пасадах, да 1928 года, калі ён памёр, дзевяць гадоў ён быў старшынём Рады БНР.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце