«Белавія» працягнула прыпыненне рэйсаў у Тэль-Авіў да 20 сакавіка



Авіякампанія «Белавія» працягнула прыпыненне рэйсаў у Тэль-Авіў да 20 сакавіка, паведамілі на сайце перавозчыка.

Таксама палёты ў Рыгу, Будапешт і Алматы не будуць выконвацца да 27 сакавіка. Акрамя таго, да 5 красавіка не будзе рэйсаў у Ашхабад, да 30 кастрычніка — у Жэневу.

Палёты ў Расею «Белавія» ажыццяўляе ў аэрапорты Масквы, Санкт-Пецярбурга і Растова-на-Доне. У астатнія гарады рэйсы не ажыццяўляюцца да 27 сакавіка.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка (па некаторых маршрутах перыяд для ўнясення змяненняў падоўжаны да 30 чэрвеня). Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.

zviazda.by