Войцех Слешынскі: Экспазіцыя Музея Памяці Сібіры створана сэрцам
У Музеі Памяці Сібіры завяршыўся важны этап падрыхтоўкі асноўнай экспазіцыі.
Канцэпцыю галоўнай выставы прадставіў дырэктар музея Войцех Слешынскі:
– Па экспазіцыі нас праводзяць галасы непасрэдных сведкаў гісторыі. І прашу мне паверыць, на маю думку, гэта адзіны такога кшталту музей у Польшчы, дзе самі героі тых часоў праводзяць нас па выставе.
Урачыстае адкрыццё Музея памяці Сібіры адбудзецца сёлета 17 верасня. Для наведвальнікаў прадугледжана экскурсійнае абслугоўваннне і аўдыёгіды, у тым ліку на беларускай мове.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя