На Берасцейшчыну дастаўлена 6 тыс. доз вакцыны „Спадарожнік V”
Шэсць тысяч доз – такая колькасць вакцыны „Спадарожнік V” расейскай вытворчасці была дастаўлена на Берасцейшчыну. Яны прызначаныя для групы рызыкі, якая ідзе адразу пасля медычных супрацоўнікаў:
– На другім этапе вакцынацыі супрацькавідны прэпарат адрасаваны прадстаўнікам сферы адукацыі, сацыяльнай абароны, а таксама для тых, хто працуе ў закрытых сацыяльных установах.
Наступны этап вакцынацыі насельніцтва запланаваны літаральна праз некалькі тыдняў. Найперш вакцыну атрымаюць тыя, чые прафесіі звязаныя з працай з вялікай колькасцю людзей.
Але спецыяльнай чаргі на атрыманне вакцыны ў Берасцейскай вобласці не існуе. Для шэраговых жыхароў Берасцейшчыны інфармацыя не прадастаўляецца.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: РИА Новости