У Менску масавыя затрыманні
Тэлеграм-каналы паведамляюць пра масавыя жорсткія затрыманні, якія адбываюцца ў Менску.
У Новай Баравой ускрывалі кватэры і забіралі людзей.
У «Лебядзіным» забралі 15 чалавек. «З плошчы паміж Пераможцаў, 125 і 127, забралі каля 10-15 чалавек і прывезлі ў Цэнтральнае РУУС Менска! Іх даставілі на „Фальксваген Транспарцёр” 9430 ik-7 цёмна-сінім і „Форд Транзіт” серабрыстым ас1408-7», — пішуць сведкі.
Гэта звязваюць з зачысткай перад святкаваннем Дня Волі.