Ігар Лосік: Лепш бы проста расстралялі як найхутчэй
Палітвязень Ігар Лосік даслаў на волю ліст, што поўніцца тугой і адчаем: «Калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць».
Надзвычай сумны ліст даслаў з СІЗА палітвязень Ігар Лосік.
«Ілюзій не маю, думаю, будзе гадоў пяць, і там я і здохну. Няма ніякага ўжо жадання нічога рабіць, столькі ўсяго было зроблена, і ўсё марна, нічога ні на каго не ўплывае. Скажу шчыра, наўрад ці нешта зменіцца.
Усе сядуць, астатнія з’едуць або заціхарацца, Расія дапаможа з грашыма, і так на некалькі гадоў. Таму я вось думаю да гэтага проста неяк падрыхтавацца, таму што я стаміўся чакаць і спадзявацца на добрае, а ў адказ кожны тыдзень на працягу ўжо васьмі месяцаў толькі горш і горш.
І калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць. Сумнавата, але так і будзе. Пакуль не бачу прычын іншых.
І не хачу, каб Даша на судзе бачыла і чула прысуд такі. Лепш бы проста расстралялі як найхутчэй, і не бачыць гэта ўсё».
Ігара можна падтрымаць і дасылаць лісты на адрас:
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Аляксандравіч Лосік.