Алесь Рамановіч: Будуць прэвентыўныя арышты



„Заява старшыні КДБ пра імаверныя правакацыі з боку апазіцыі на Дзень волі – гэта нічога больш, як запужванне грамадства”, – гаворыць праваабаронца з Пінску, сябра „Руху „За Свабоду” Алесь Рамановіч. Гэтак ён ацэньвае і словы кіраўніка менскага АМАПу, які на днях распавёў пра гатовасць свайго падраздзялення да веснавых пратэстаў.

Праваабаронец перакананы, што перад 25 сакавіка ў краіне пройдзе хваля затрыманняў:

– Для таго, каб людзей проста запужаць. Вось, мы ўжо гатовыя, толькі паспрабуйце выйсці, вам будзе кепска. Будуць нейкія прэвентыўныя арышты, затрыманні актывістаў, якія не спужаліся, не схаваліся, якія праяўляюць хоць нейкую актыўнасць. Такіх актывістаў хутчэй за ўсё будуць прэвентыўна затрымліваць, могуць выклікаць у міліцыю па розных надуманых справах.

„Алесь Рамановіч дадае, што ўлады сур’ёзна падрыхтаваліся да таго, каб больш не дапусціць пратэстоўцаў на вуліцы беларускіх гарадоў. Гэта іх першасная задача, таму варта чакаць любых рэпрэсій”, – кажа праваабаронец.

Беларускае Радыё Рацыя