Небяспечна высокі ровень вады на прытоках Сожа і Прыпяці ў Беларусі



На прытоках Сожа і Прыпяці зафіксавана небяспечна высокая адзнака роўню вады.

Сітуацыю пракаментаваў начальнік упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Новік:

– Пры самым негатыўным сцэнары развіцця разводдзя, затапленні населеных пунктаў, садовых таварыстваў, мастоў і ўчасткаў дарог паводкамі і водамі магчымыя на тэрыторыі 60 раёнаў Рэспублікі Беларусь. Усяго затопленымі могуць быць 158 населеных пунктаў. Мы маем два ўчасткі падтаплення адталымі водамі аўтамабільных дарог. Грузавы транспарт праязджае, ёсць пытанні па праездзе легкавога транспарту.

Па словах спецыяліста, МНС Беларусі адсочвае сітуацыю па ўсёй краіне, дзе ўскрыліся і практычна цалкам ачысціліся ад ледзяных утварэнняў рэкі басейнаў Віліі, Заходняга Буга, на большым працягу Прыпяці, асобныя ўчасткі Заходняй Дзвіны, Нёмана і Бярэзіны.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя