Амаль 19 тысяч новых выпадкаў заражэння каронавірусам у Польшчы



Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра амаль 19 тысяч новых выпадкаў заражэння каронавірусам Sars-Cov-2. Памерлі яшчэ 351 чалавек. Найбольшая колькасць новых выпадкаў выяўлена ў Мазавецкім ваяводстве. На гэты момант у лякарнях краіны занята 69 працэнтаў усіх месцаў, прызначаных для хворых на Ковід-19, плануецца адкрыццё новых месцаў.

 З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджаны 1 млн 868 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі амаль 47 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя