Самалёты акрапілі святой вадой — да 25-годдзя «Белавія»
У гонар 25-годдзя самалёты «Белавія» акрапілі святой вадой, паведамляе tut.by. Асвячэнне самалётаў — нетыповая для «Белавія» з’ява.
Святары асвяцілі тры самалёты авіякампаніі «Белавія»: Embraer 175, Embraer 195 і Boeing 737-800. Акрамя гэтага, у аэрапорце адбыўся малебен, у ім прыняў удзел Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін.
Гендырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец растлумачыў, што асвячэнне самалётаў вырашылі правесці ў пачатку сакавіка, бо на гэты час прыпадае 25-гадовы юбілей «Белавія», а яшчэ ў гэтым жа месяцы «праходзіць Масленіца і пачынаецца Вялікі пост».
— Усё гэта дае адчуванне пачатку нейкага новага этапу развіцця і з’яўлення новых магчымасцяў. На гэты год ва ўсіх шмат планаў, не рэалізаваных раней з-за пандэміі. І мы не выключэнне, — сказаў Чаргінец.
Падобна на тое, практыка асвячэння самалётаў нетыповая для «Белавія», суразмоўцы ў сферы такіх гісторый не ўзгадаюць.
Фота: «Мінск-Навіны»