Агляд прэсы: выйсце з тупіка



Маладыя беларусы мараць стварыць нармальную еўрапейскую краіну. СМІ абмяркоўвае далейшыя крокі Фідэс. Як «зачысціць» вынікі пандэміі?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі:

– Амерыканскае выданне Foreign Policy даследуе, якім чынам маладая творчая інтэлігенцыя паўплывала на рэвалюцыю ў Беларусі і як можа паўплываць у далейшым. Выданне асабліва выдзяляе «Жаночыя маршы» па суботах, якія сваімі творчымі пэрформансамі адрозніваліся ад начных пратэстаў пад кіраўніцтвам мужчын. Жанчыны апраналі белае адзенне. Іх выявы, калі яны дарылі кветкі ўзброеным сілавікам, сталі адным з моцных сродкаў трансфармацыі нацыі ў народ.

«Аднак пазней рэпрэсіі ўзмацніліся. Беларусаў пачалі хапаць і даваць працяглыя тэрміны зняволення. На дадзены момант аптымізм мінулага лета падаецца неабгрунтаваным, а палітычная свабода для Беларусі выглядае такой далёкай, як ніколі. Застаецца незразумелым, ці вернецца перадвыбарная разрадка, якая прывяла да хуткай актывізіцыі Менску», – адзначае Foreign Policy.

На мінулым тыдні з шэрагаў Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце выйшла венгерская партыя Фідэс. Цяпер усё паказвае на тое, што Фідэс мае намер стварыць ў Еўрапарламенце новы альянс. У паспяховасці такога кроку сумняецца венгерскае выданне Népszava:

«Для Фідэс важна захаваць добрыя адносіны з ХДС – гэта не толькі рацыянальна, але і проста неабходна для таго, каб мець магчымасць аказваць палітычны ўплыў. Аднак для нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў усё, што знаходзіцца правей іх – гэта табу. У Орбана, мяркуючы па ўсім, засталося дзве магчымасці: адна – гэта заключыць саюз толькі з тымі палітычнымі сіламі, якія ў вачах Берліна яшчэ не перайшлі чырвоную рысу. Праўда, у гэтым выпадку яму прыйдзецца адмовіцца ад цэлага шэрагу патэнцыйных саюзнікаў. Другі варыянт – сабраць новую фракцыю ў Еўрапарламенце. Аднак нават з удзелам двух сапраўды значных партнёраў – Лігі Поўначы Матэа Сальвіні і партыі ПіС Яраслава Качыньскага – гэты саюз быў бы замалы».

Прыняты ў ЗША новы пакет мер па падтрымцы кан’юнктуры ў памеры 1,9 трыльёна даляраў стаў самай значнай праграмай стымулявання эканомікі ў сусветнай гісторыі. Пасля таго як пакет быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў, у чацвер свой подпіс пад ім паставіў і прэзідэнт Байдэн. Пакет дапамогі закліканы дапамагчы ў першую чаргу маламаёмасным слаям насельніцтва, сем’ям і школам. Еўрапейскія СМІ ў большасці сваёй ухвальна ацэньваюць ініцыятыву прэзідэнта ЗША і выказваюць надзею на тое, што прынятыя меры дадуць станоўчы эфект і па гэты бок Атлантыкі.

Італьянская газета La Repubblica спадзяецца, што прыняты Байдэнам пакет дапамогі стане прыкладам для Еўропы: «Па-за ўсякім сумневам, у абсалютных лічбах Амерыка будзе рухацца наперад значна хутчэй, чым Еўразвяз, яго члены і вялікая частка краін Вялікай сямёркі. Якая мараль гэтай гісторыі? Магчымасць паскорыць стварэнне еўрапейскага фіскальнага саюзу прадастаўляецца менавіта цяпер, а не ў далёкім 2022 годзе. Неабходна як мага хутчэй перавесці фонд аднаўлення ў структурную парадыгму».

Як сведчаць навуковыя даследаванні, пандэмія, якой ужо больш за год, наносіць велізарную шкоду псіхічнаму здароўю чалавека. Уведзеныя абмежаванні, а таксама цяжар асабістай адказнасці і рост статыстыкі заражэнняў, становяцца непасільнай грузам для псіхікі вельмі многіх людзей. Асабліва адмоўныя наступствы гэта мае для тых, хто да пачатку пандэміі ўжо пакутаваў на дэпрэсіі.

«Сітуацыя з пандэміяй то паляпшаецца, то пагаршаецца, і гэта ўплывае на псіхічныя праблемы», – піша на старонках венгерскай газета HVG псіхолаг Анамарыя Камлошы:

«Падчас другой хвалі пандэміі з’яўленне вакцынаў дало надзею на вызваленне. Аднак праблемы з іх пастаўкамі і невядомасць з нагоды перспектыў вакцынацыі сталі новым фактарам стрэсу, які правакуе з’яўленне псіхічных расстройстваў і пагаршае маральную стомленасць людзей. Усё гэта часцяком прыводзіць да таго, што людзі схільныя прымаць неадэкватныя рашэнні: парушэнне закона, падман, злоўжыванне алкаголем або наркотыкамі, а таксама дэструктыўныя і самаразбуральнай дзеянні і ўчынкі, агрэсія, спробы суіцыду», – папярэджвае венгерскае выданне і заклікае звярнуць увагу на псіхічнае здароўе.

Беларускае Радыё Рацыя