Фільм „Залатое дно” набраў ужо 5 мільёнаў праглядаў
Фільм амаль адразу патрапіў у трэнды Youtube.
Інфармацыя на сервісе Youtube сведчыць, што фільм «Залатое дно», які зрабіла каманда тэлеграм-канала Сцяпяна Пуцілы, набраў ужо пяць мільёнаў праглядаў.
Фільм з’явіўся некалькі дзён таму. У ім распавядаецца аб рэзыдэнцыях і іншай маёмасці Аляксандра Лукашэнкі і завоблачных коштах гэтай уласнасці. Фільм амаль адразу патрапіў у трэнды Youtube.
Аляксандр Лукашэнка ўжо пракаментаваў відэа, праўда, па сутнасці нічога не сказаў.