Акцыя ў цэнтры Гародні
У Гародні працягваюцца „партызанскія акцыі”.
Сведкам адной з іх стаў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Акцыя пратэсту адбылася сёння ў самым цэнтры Гародні. Некалькі соцень гарадзенцаў прайшліся па цэнтры горада з воклічамі „Жыве Беларусь!”. Рэй вялі ў асноўным пенсіянеры, якія выйшлі ў цэнтр горада з бел-чырвона-белымі шалікамі і значакамі. Сцягоў не было, аднак людзі пазнавалі адзін аднаго ў горадзе, віталіся. Сведкі, якія прысутнічалі на акцыі, канстатуюць, што магчыма гэтая акцыя стане пачаткам так званай вясны пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя