«Несанкцыянаванае частаванне блінамі»



Вядомага фатографа выклікалі ў міліцыю за Масленіцу на ягоным падворку.

Сяргей Гапон другі злева, Вольга Хіжынкова справа ад яго. Фота Юрыя Сідуна.

На фатографа Сяргея Гапона склалі пратакол па новым адміністрацыйным артыкуле 24.23. Як ананімна расказаў адзін з удзельнікаў святкаваньня, Сяргей Гапон запрасіў людзей на „Масленіцу” на сваім падворку праз сацыяльныя сеткі. Прыехалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Запалілі вогнішча, Сяргей частаваў гасцей блінамі, фальклорны гурт спяваў традыцыйныя спевы, людзі вадзілі карагоды.

Падчас святкавання пад’ехалі міліцыянты і ўручылі Гапону позву ў міліцыю. Сёння, 15  сакавіка,  Гапон  даваў  пісьмовыя тлумачэнні.

Беларускае Радыё Рацыя