Зноў даражэе аўтамабільнае паліва
Рознічныя цэны ў Беларусі на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку з 16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе “Белнафтахіма”.
З 16 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 77 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 87 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 9 капеек, Дызель — 1 рубель 87 капеек.
Беларускае Радыё Рацыя