Маці Дзяніса Івашына: у турме з майго сына здзекуюцца
Людміла Івашына, маці затрыманага 12 сакавіка 2021 года гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына лічыць, што з яе сына ў турме здзекуюцца:
– Размаўляла сёння са следчымі, даслоўна сказалі, што да 22 сакавіка будзе прад’яўленае абвінавачванне, што справа спушчана з генпракуратуры, што будзе адкрыты суд. Што я магу пракаментаваць? Не прад’яўлена абвінавачванне, а суд ужо ёсць, думаю, што і прысуд ужо вядомы. Дзяніс з пятніцы без сродкаў асабістай гігіены. Гэта катаванні, інакш гэта не назавеш.
Ужо сёння Людміла Івашына паспрабуе занесці свайму сыну перадачу і просіць усіх знаёмых і сяброў Дзяніса пісаць яму лісты і адсылаць грашовыя пераводы ў гарадзенскую турму.
Беларускае Радыё Рацыя