Генконсульства Беларусі ў Беластоку прыпыніла працу



Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусі ў Беластоку спыніла працу і прыём дакументаў.

Акалічнасці сітуацыі нашай журналістцы Вользе Сямашка паведамілі ў сакратарыяце:

– Не, прыём не ажыццяўляецца. 

РР: У сувязі з чым гэта адбылося?

– Ну вы ж ведаеце ў сувязі з чым гэта адбылося. 

РР: Калі можа аднавіцца прыём грамадзян і дакументаў?

– Мы не ведаем, калі можа аднавіцца. Калі няма консула на тэрыторыі консульства, то не могуць ажыццяўляцца консульскія дзеянні.

Па словах супрацоўніцы, на тэрыторыі Польшчы грамадзяне Беларусі могуць звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве і Консульства Беларусі ў Бельску-Падляшскім.

Беларускае Радыё Рацыя