Лех Валенса паспяхова перанёс аперацыю на сэрцы



Першы прэзідэнт паслякамуністычнай Польшчы Лех Валенса паспяхова перанёс аперацыю на сэрцы.

Як адзначаецца на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы: «Усё скончылася пасля 12. Якое палягчэнне. Цяпер усё добра».

Экс-кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку медыкам, якія некалькі сутак знаходзіліся побач з ім. Перад тым, як легчы на аперацыйны стол, Валенса запісаў відэазварот да палякаў. У ім ён адзначыў, што заўсёды працаваў на карысць уласнага народа.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  ShutterStock