Дырэктарку «Польскай школы» ў Берасці пакінулі пад вартай



Дырэктарка берасцейскай «Польскай школы» Ганна Панішава не выйшла на волю з ізалятару пасля 72 гадзін з моманту затрымання. Паводле праваабаронцаў, яе перавялі ў СІЗА № 7. Напярэдадні ў Берасці затрымалі сузаснавальніка арганізацыі: 43-гадовы берасцеец праходзіць падазраваным у крымінальнай справе «аб гераізацыі ваенных злачынцаў».

Падставай стала «незаконнае масавае мерапрыемства» ў памяць аб «выклятых жаўнерах» 28 лютага ў памяшканні, якое арандуюць Берасцейскі форум польскіх лакальных ініцыятываў і «Польская школа».

Афіцыйны Менск заявіў, што ўдзельнікі ўшаноўвалі памяць вайсковага злачынцы Рамуальда Райса «Бурага», чые байцы спалілі на Беласточчыне пяць беларускіх вёсак і забілі дзясяткі жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/anna.paniszewa