Прапановы па змене Канстытуцыі павінны быць прадстаўленыя да 1 жніўня



Сфармаваная ў Беларусі канстытуцыйная камісія павінна да 1 жніўня прадставіць Аляксандру Лукашэнку прапановы па змене Асноўнага закона для іх наступнага вынясення на рэспубліканскі рэферэндум. Такі тэрмін пазначаны ў падпісаным указе № 105, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

У адпаведнасці з дакументам, камісіі «даручана распрацаваць прапановы па змене Канстытуцыі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне». Камісіі нададзена правы «пры неабходнасці задзейнічаць у працы кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый», перадае БелаПАН.

У склад канстытуцыйнай камісіі, якую ўзначаліў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, увайшлі 36 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сферы. Намеснікамі старшыні камісіі сталі старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі – Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.

Беларускае Радыё Рацыя