Мінюст Беларусі зарэгістраваў асацыяцыю „Інфармацыйная бяспека”



Мінюст Беларусі зарэгістраваў асацыяцыю „Інфармацыйная бяспека”. Яе стварылі „ў мэтах аказання садзейнічання процідзеянню распаўсюду негатыўнага кантэнту ў інфармацыйнай прасторы”. Што гэта азначае, пакуль невядома. Відавочна, што гэта праект уладаў.

Дзейнасць „Інфабяспекі” будзе распаўсюджвацца на ўсю тэрыторыю нашай краіны.

Заснавальнікамі асацыяцыі называюцца некалькі грамадскіх аб’яднанняў: Беларускае грамадскае аб’яднанне дэмаграфічнай бяспекі, Беларускае педагагічнае таварыства, Беларускае таварыства псіхолагаў, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах „Развіццё”, Беларускае грамадскае аб’яднанне „Пазітыўны рух”.

Якраз у гэтыя дні ва Украіне стварылі Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі. Праўда, ён створаны не грамадскімі структурамі, а дзяржаўнымі. Мэты цэнтра таксама пакуль цмяныя.

Беларускае Радыё Рацыя