У ЗША большасць людзей згодная прышчапіцца ад COVID-19



У некаторых штатах у Злучаных Штатах Амерыкі паступова пачынаюць аслабляць каранцінныя меры. Стабілізуецца таксама эканамічная сітуацыя.

Па стане на 17 сакавіка ў ЗША было зафіксавана 29,6 мільёнаў выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Памерла 536 тысяч чалавек.

 

Большасць людзей згодная прышчапіцца ад COVID-19. Пра гэта распавёў сённяшні Госць Рацыі – беларус Яўген Іванюк у гутарцы з нашай карэспандэнткай Алісай Поль.

РР: Нагадайце, калі ласка, у якім штаце вы зараз знаходзіцеся і як там выглядае сітуацыя з каронавірусам?

– Зараз у Ваёмінгу, я сюды нядаўна толькі прыехаў, бо вандрую. Сітуацыя з каронавірусаv выглядае прыблізна так, што некаторыя штаты ўжо  пачалі адмяняць свае абмежаванні, некаторыя – не. Гэта ўсё вырашаецца на ўзроўні кожнага штата індывідуальна і нават каўнці, гэта меншае аддзяленне. Напрыклад, тут у Ваёмінгу з 15 сакавіка адмянілася абавязковае нашэнне масак, але ў тым каўнці, дзе я знаходжуся,  застаецца абавязковае іх нашэнне.

РР: А якая  цяпер там  ёсць розніца паміж штатамі, у якіх вы ўжо вандравалі, у плане каронавірусных мераў?

– Я зараз больш вандрую ў заходніх штатах, і тут крыху больш спакайней. Тут менш людзей носяць маскі. Напрыклад, я праязджаў паўднёвую Дакоту, там нібы не адмянілі нашэнне масак, але там мала людзей іх носяць. Усё вельмі залежыць ад штатаў. Праязджаў некалькі месцаў, там усе носяць, а ў некаторых штатах – наадварот, амаль ніхто не носіць. Да прыкладу, у Дэтройце амаль усе насілі маскі.

РР: А ці можаце параўнаць мінулы год і цяперашні? Які настрой у насельніцтва, ці баяцца па-ранейшаму эпідэміі?

– Баяцца, але ў мяне такое адчуванне, што яны каронавірусу больш баяцца ў месцах, дзе ён больш закрануў. Напрыклад, у тым жа Нью-Ёрку відавочна больш баяцца, але ўсё адно нават у Нью-Ёрку цяпер дазволілі есці ўнутры грамадскіх памяшканняў. Але памяшканні можна запаўняць на 20-25%. Крыху менш ужо баяцца, бо ідзе вакцынацыя, але насцярожанасць застаецца.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя