Улады плануюць стварыць „прамысловы пояс” на базе сямі раёнаў



У Беларусі плануюць стварыць „прамысловы пояс” на базе сямі раёнаў Менскай вобласці – паведаміла на сваім сайце Міністэрства эканомікі.

Згодна з планам у  гарадах і раёнах з колькасцю насельніцтва звыш 80 тысяч чалавек плануецца стварыць па два-тры прадпрыемствы, „якія адпавядаюць апошнім тэндэнцыям развіцця прамысловасці”, а ў „кожным раёне мяркуецца стварэнне аднаго-двух новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў, у тым ліку з шырокім прыцягненнем суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу”.

„Акрамя таго, у Менскай вобласці на тэрыторыі сямі раёнаў (Барысаўскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі) і горада Жодзіна плануецца стварыць „прамысловы пояс” для размяшчэння высокатэхналагічных вытворчасцяў і вынасу прамысловых прадпрыемстваў горада Менска”, — паведамляе Мінэканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя