Арцём Шрайбман: 25 сакавіка – святая дата для апанентаў улады
Пратэсты ў Беларусі 2020 года сталі нечаканымі і вядомымі ўсяму свету. Чакаецца, што іх паўтор будзе запушчаны ад 25 сакавіка, калі Беларусь будзе адзначаць 103-і Дзень Волі, насуперак спробам уладаў забараніць чарговыя святкаванні.
Пра мажлівы сцэнар 25 сакавіка распавёў палітычны аналітык Арцём Шрайбман:
– Залежыць ад двух зменных – першае, ці дазволяць улады хоць нейкую акцыю, хоць нейкі «Бангалор», ці нейкі Кіеўскі сквер. Калі так, то гэта можа вельмі сур’ёзна падвысіць колькасць людзей на акцыі. Другое, гэта які фармат прапануюць тэлеграм-каналы і лідары апазіцыі ў разе, калі ўлады не дазволяць. Ці заклікаюць яны сабрацца ў адной кропцы, ці расцягнуць акцыі па дварах, па розных вуліцах, па розных месцах.
Паводле Арцёма Шрайбмана, пакуль няма перадумоваў лічыць, што вясновы пратэставы рух у Беларусі дасягне роўню пратэстаў жніўня-верасня 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя