У Берасці хутка пачнецца суд над 14 пінчукамі



Стала вядомая дата, калі ў Берасці пачнецца судовы працэс над чатырнаццаццю пінчукамі-пратэстоўцамі. Жыхарам Пінска пагражае ад трох да васьмі гадоў зняволення за ўдзел у стыхійным мітынгу 9 жніўня каля будынка Пінскага гарадскога выканкама.

“Суд пачнецца 23 сакавіка”,– гаворыць старшыня Пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова:

– Наколькі мне вядома, усе нашы чатырнаццаць пінчукоў знаходзяцца ў Берасці. Іх справы аб’яднаныя і будуць разглядацца ўсе разам. Першае пасяджэнне прызначанае на 21 сакавіка на 10.30 па адрасе: Машэрава, 8, у судзе Маскоўскага раёна горада Берасця. Усе пасяджэнні з 23 сакавіка па 9 красавіка будуць праходзіць ва ўсе рабочыя дні, то бок не будуць ісці адным патокам.

Па версіі следства, затрыманыя пінчукі бралі ўдзел у бойцы з міліцыянтамі, у выніку чаго звыш паўсотні сілавікоў атрымалі рознай ступені траўмы, і нанеслі шкоду маёмасці на 23 тысячы рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя