У Польшчы школы пераходзяць на анлайн-навучанне



У Польшчы школы вяртаюцца да анлайн-навучання. Бліжэйшыя тры тыдні з 20 сакавіка ўсе школы будуць працаваць дыстанцыйна.

Даведаемся, што пра дыстанцыйнае навучанне думае беластоцкая моладзь з танцавальнага калектыву «Падляшскі вянок»?

Марыся Пякарская:

– Гэта вельмі цяжка, калі сядзіш перад кампутарам і бачыш толькі ініцыялы, не можаш з кімсьці пагаварыць. І гэта мне не падабаецца.

Аляксандр Здрайкоўскі:

– Анлайн восем гадзін лекцыі да 15.35 – гэта цяжка. Гэта не тое самае, што ўжывую. Так напраўду ніхто не ведае, ці вернемся ў школу. Але ўсе маюць такое спадзяванне.

Кася Іванюк: Анлайн мы не маем мажлівасці гаварыць на беларускай мове. Мы толькі пішам.

Не выключана, што дыстанцыйнае навучанне ў школах працягнецца да канца гэтага навучальнага года. На сайце Міністэрства адукацыі Польшчы можна прачытаць, што дыстанцыйнае навучанне можа быць працягнута да 7 чэрвеня, усё залежыць ад эпідэмічнай сітуацыі ў краіне.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток