Чатыры гады таму ў Слоніме адбыўся Марш недармаедаў
19 сакавіка 2017 года ў Слоніме адбыўся Марш недармаедаў, які арганізавалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
У Маршы прынялі ўдзел больш за 300 слонімцаў. Каля райвыканкама ўдзельнікаў марша сустрэў былы старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, а таксама іншыя вертыкальшчыкі.
Людзі абураліся тым, што ў Слоніме няма працы, што падчас прэзідэнцтва Лукашэнкі, у горадзе закрылі такія прадпрыемствы, як фабрыку “Тэкстыльшчык”, пер’е-пуховых вырабаў, сельгастэхніку, аўтарамонтны завод і іншыя прадпрыемствы. Старшыня райвыканкама Таргонскі тады казаў, што гатовы да кампрамісу, а таксама абяцаў, што пасля Маршу нікога не будуць арыштоўваць. Кампрамісу ніякага не атрымалася, а ў той дзень быў арыштаваны адзін з актывістаў Маршу – слонімец Віктар Марчык.
Беларускае Радыё Рацыя