Па „карагоднай справе” ў Берасці ўжо праходзіць каля 50 чалавек



Судовыя працэсы па так званай „карагоднай справе” працягваюцца на Берасцейшчыне. Ужо агучаныя прысуды першым двум дзясяткам абвінавачаных.

Суды працягнуцца яшчэ як мінімум два месяцы. Па папярэдніх падліках абвінавачваецца каля пяці дзясяткаў чалавек, – расказаў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Па гэтай справе ўжо даўно афіцыйна заявілі, што там 50 чалавек у распрацоўцы ў нашых органаў. Насамрэч, я думаю, іх колькасць павялічылася, проста мы яшчэ не ведаем наколькі. І людзей арыштоўваюць да суда дзясяткамі.

Як адзначыў Уладзімір Вялічкін, па „карагоднай справе” часцей за ўсё прызначаецца хімія ад аднаго да некалькіх гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце