Чытаем Дубоўку анлайн
24 сакавіка а 14-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага анлайн-конкурса чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына», прысвечанага 120-годдзю Уладзіміра Дубоўкі.
Інфармацыйнымі партнёрамі творчага праекта выступілі часопісы «Маладосць» і «Бярозка». Удзел у конкурсе ўзялі 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама — з-за мяжы. Ініцыятыва Нацыянальнай бібліятэкі і беларускіх літаратурных часопісаў атрымала шырокі водгалас і ў Беларусі, і за яе межамі.
На падвядзенні вынікаў адбудзецца ўзнагароджанне памятнымі прызамі і дыпломамі пераможцаў конкурсу ў розных узроставых катэгорыях, а таксама ў дадатковых намінацыях.