У мінулую суботу ў Менску затрымалі мінімум 7 пратэстоўцаў



Паводле звестак праваабаронцаў і валанцёраў, у суботу сілавікі схапілі не менш за сем чалавек. Чатыры з іх— жанчыны. Прозвішчы апублікаваў тэлеграм-канал «Спісы затрыманых». У прыватнасці, ва ўправу міліцыі Кастрычніцкага раёна Менска даставілі 22-гадовую Кацярыну Атрахімёнак, якая ўжо пяць разоў была асуджаная па адміністрацыйных артыкулах і правяла пад арыштам агулам 55 дзён. Ва УУС Савецкага раёна Менска сілавікі прывезлі Івана Жука. Дома ў яго засталіся цяжарная жонка і двое непаўналетніх дзяцей. Са сваёй кватэры даставілі ў міліцыю Фрунзенскага раёна, а затым у ізалятар часовага ўтрымання Таццяну Ланкоўскую. Суд над ёй павінен прайсці ў панядзелак, 22 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя