Менчукі зрабілі ў пад’ездзе галерэю беларускіх палітвязняў



Фотаздымкі 288 беларускіх палітвязняў і іх гісторыі з’явіліся ў адным з пад’ездаў Заводскага раёна Менска. Адны суседзі таксама нагадалі іншым суседзям артыкулы Канстытуцыі Беларусі аб правах і свабодах грамадзян, паведамляе @mog_drive_chat.

Па стане на 21 сакавіка 288 беларусаў праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Гэта журналісты, блогеры, бізнесмены, праграмісты, студэнты, палітыкі, актывісты і валанцёры штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцый пратэстаў.

„Вялікая частка гэтых людзей трапіла пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі з  падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе”, — піша праваабарончы цэнтр „Вясна”. Вядомыя амаль 1000 фігурантаў крымінальных спраў палітычнага характару.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: @mog_drive_chat