Сёння – дзень памяці нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага



Сёння – дзень памяці нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукішскім пляцы ўлады царскай Расеі пакаралі смерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго з лідараў паўстання 1863-1864 гадоў.

22 лістапада 2019 году ў Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў на могілках Росы. Гэта стала найбольш масавай маніфестацыяй беларусаў у Вільні і, увогуле, па-за сучаснай граніцай Беларусі. Парэшткі паўстаўнцаў былі знойдзеныя падчас земляных працаў на гары Гедыміна, яны прайшлі працэс ідэнтыфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя