Айцец Георгі Рой пра Вялікі пост



Хрысціяне праваслаўнай Царквы перажываюць перыяд Вялікага посту, які з’яўляецца вельмі важнай падзеяй для вернікаў. Магчыма атэістам таксама варта адгукнуцца на заклік Вялікага посту: да ўнутранай перамены, да рахунку сумлення, уласных паводзін і думак. 

„Госць Рацыі” святар айцец Георгі Рой гутарыць з нашым карэспандэнтам Якубам Сушчынскім:

– Я змясціў акцэнт з абмежаванняў на пашырэнне духоўных магчымасцяў духоўнага жыцця. Для мяне асабіста ўспрыняцце духоўнага посту – гэта такое вяртанне ў рэальнасць Царства Божага, у рэальнасць жывых, актыўных узаемаадносін з Нябесным Айцом. Усё, што мы маем падчас посту, вось гэты інструментарый, так скажам, гэта і абмежаванні ў ежы, больш працяглыя малітвы, богаслужэнні, такая настроенасць на чытанне Слова Божага. Усё тое, што складае Вялікі пост для хрысціяніна ўсходняй праваслаўнай традыцыі, усё гэта інструментарый, які накіраваны менавіта на адну найвялікшую мэту, вяртанне і прыбыванне ў рэальнасці ўзаемаадносін Царства Божага. Вось у гэтым, на мой погляд, такая квінтэсэнцыя ўсяго, што мы можам сказаць пра Вялікі пост. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня