Экс-міністр культуры Юрый Бондар стаў рэктарам



Экс-міністр культуры 47-гадовы Юрый Бондар стаў рэктарам Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.  

22 сакавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка прадставіў Бондара калектыву ўстановы.

Бондар быў міністрам у 2017-2020 гадах, а да таго працаваў рэктарам Універсітэта культуры.

Былы рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Віктар Гайсёнак застаецца працаваць, але не паведамляецца, на якой пасадзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by