Заява Прэзідыума БСДП у сувязі з затрыманнямі



Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказвае рашучы пратэст у сувязі з пераследам па палітычных матывах сябраў партыі і старшыні БСДП Ігара Барысава.

„Гвалтоўныя затрыманні, вобшукі і беспадстаўныя арышты палітычных апанентаў улады лічым праявай адсутнасці грамадска-палітычнага дыялогу ў Беларусі”, – гаворыцца ў заяве.

„Лічым, што дзеянні сілавікоў у адносінах да сябраў партыі, журналістаў і грамадскіх актывістаў накіраваны на застрашванне беларусаў перад святкаваннем 103-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці БНР. Лічым, што затрыманні беларусак і беларусаў яшчэ больш пагаршаюць імідж дзяржавы на міжнароднай арэне.

Патрабуем спыніць сілавое ўздзеянне на грамадзян краіны і перайсці ў цывілізаванае рэчышча вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў”.

Прэзідыум БСДП патрабуе неадкладна вызваліць старшыню БСДП Ігара Барысава, старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДП Язэпа Палубятку, якога затрымалі 22 сакавіка, і іншых неабгрунтавана затрыманых грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя