Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек
Яшчэ двух чалавек беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі: Вольгу Завадскую з Берасця і Міхаіла Беркаса з Воршы (Віцебская вобласць).
Як паведамляе праваабарончы рэсурс spring96.org, Завадская, затрыманая 17 студзеня, абвінавачаная паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства; да шасці гадоў пазбаўлення волі), яна змешчаная пад хатні арышт. Беркас, затрыманы 16 сакавіка, абвінавачаны па арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і прыгавораны да месяца арышту.
Колькасць палітвязняў у краіне вырасла да 288.